Перайсці да зместу

Рададэндран жоўты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рададэндран жоўты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhododendron luteum Sweet, 1830

Сінонімы
  • Azalea pontica L. — Азалія пантыйская
  • Rhododendron flavum G.Don

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  894528
NCBI  49467
EOL  6944648
GRIN  t:31428
IPNI  332817-1
TPL  kew-2418058
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Рададэндран жоўты, Азалія пантыйская[3] (Rhododendron luteum) — кветкавая расліна роду Рададэндран (Rhododendron) сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Лістападны куст вышынёй да 2 і больш метраў. Лісце чаргаванае, падоўжна-ланцэтнае, на кароткіх чаранках, па жылках рассеяна-валасістае, а па краях шчацініста-раснітчатае. Кветкі буйныя, аранжавыя або жоўтыя, з вельмі моцным пахам, сабраны на канцах галінак у малакветкавыя парасонападобныя шчыткі. Чашачка 5-раздзельная, рана ападае. Плод — падоўжная, пры выспяванні сухая карычневая каробачка. Расліна ядавітая[4].

Старажытнаміжземнаморскі рэліктавы від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы, Каўказ, Малая Азія (Пантыйскі хрыбет). У Беларусі знаходзіцца ў астраўных участках росту і асобных лакалітэтах за паўночнай мяжой валынскага фрагмента арэала. Месцы росту: сасновыя і саснова-шыракалістыя лясы, пераважна на пераходных палосах паміж чарнічным і багуновым тыпамі лесу, узлескі, ускрайкі сфагнавых балот. Расце адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, часта ўтварае густы падлесак.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт, эўтроф[4]. Расце на ўзлесках і палянах, верхавых (сфагнавых) балотах, камяністых россыпах, у горных хмызняках, парках, садах, каля дарог[4]. Цвіце ў маі — пачатку чэрвеня, пладаносіць у чэрвені—жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Дэкаратыўная, тэхнічная (лісце выкарыстоўваюць для дублення скур[4]), лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Рододендрон жёлтый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Rhododendron L. — Рододендрон, Азалия // Определитель высших растений Беларуси / Под ред. Парфёнова В. И. — Минск: Дизайн Про, 1999. — С. 125. — 472 с: ил. — 1000 экз. — ISBN 985-6182-78-6. (руск.)